Аўторак, 19.03.2024, 14:35

Літаратурная Ганцаўшчына

Галоўная »
  • Колас Якуб (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах г.Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Народны паэт Беларусі (1926), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949).
  • Калеснік Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в.Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, аспірантуру пры гэтым інстытуце.
  • Праскураў Васіль Фёдаравіч нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у в.Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 г. прызваны ў Савецкую Армію.
  • Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся 4 сакавіка 1927 г. у в.Востраў Пінскага раёна ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Беларускі кнігавыдавец, перакладчык і публіцыст.
  • Дубянецкі Эдуард Станіслававіч нарадзіўся 20 красавіка 1966 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна. Беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук.
  • Кірэйчык Іван Аляксандравіч нарадзіўся 19 сакавіка 1935 г. у в.Гута. Пасля заканчэння Гуцянскай сярэдняй школы працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце. 3 1958 г. літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ.
  • Купрэеў Мікола Сямёнавіч нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля вайны сям'я пераехала на Брэстчыну. У 1957 г. М.Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Нейкі час лёс пісьменніка быў цесна звязаны з Ганцаўшчынай.
  • Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад в.Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе.
  • Марук Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў 6 студзеня 1954 г. у в.Гута ў сялянскай сям'і. У 1970 г. скончыў Маўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры.
  • Асаўцова Святлана нарадзілася ў 1949 г. у г.п.Плешчаніцы Лагойскага раёна. 3 рабочай сям'і. Бацька працаваў шафёрам, маці была хатняй гаспадыняй, гадавала чацвёра дзяцей. Святлана захаплялася паэзіяй, пісала вершы і прозу.
  • Галаскок Аляксей Пятровіч нарадзіўся ў 6 чэрвеня 1949 г. у в.Талалайкі Зэльвенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Зэльва, якую скончыў у 1966 г. У тым жа годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя Бірузова.
  • Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся ў 19 жніўня 1946 г. у в.Малыя Круговічы. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы працаваў у калгасе, у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму» і ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».
  • Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 г. у в.Чудзін. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Працуе выкладчыцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.
  • Кавальчук Ніна нарадзілася ў 1958 г. у в.Хатынічы. Пасля заканчэння сярэдняй школы пайшла працаваць на будоўлю новага палескага саўгаса «Адраджэнне».
  • Кажадуб Алесь нарадзіўся ў 1952 г. у г.Ганцавічы ў сям'і служачых. Вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
  • Каско Алесь нарадзіўся ў 1951 г. у в.Чудзін у сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.Пушкіна.
  • Кудласевіч Анатоль нарадзіўся ў 1961 г. у в.Таўмачава Столінскага раёна. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі ў в.Люсіна на Ганцаўшчыне.
  • Мохар Кастусь нарадзіўся ў 1946 г. у г.Ганцавічы. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
  • Сергіеня...
  • Таўтын Ніна нарадзілася ў 1948 г. у в.Хатынічы. У 1966 г. скончыла сярэднюю школу. Была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, спявала ў Хатыніцкім хоры, які ў семідзесятыя гады славіўся сваімі выступленнямі ў розных кутках Беларусі.
  • Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в.Вялікія Круговічы. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ.
Меню
http://loverating.ru/ https://loverating.ru/site/sajt-znakomstv-kismia/.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
http://loverating.ru/ https://loverating.ru/site/sajt-znakomstv-kismia/.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
http://loverating.ru/ https://loverating.ru/site/sajt-znakomstv-kismia/.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.