Серада, 22.03.2023, 13:27

Народныя майстры Ганцавіцкага раёна

Галоўная »
  • ВІННІК Ульяна Пятроўна (1945 год нараджэння) нарадзілася ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Больш за сорак гадоў працавала ва ўстановах культуры, была кінамеханікам у вёсках Хатынічы і Боркі, спявала ў фальклорным калектыве.


    Ткацтвам і вышыўкай пачала займацца з дзяцінства і гэтае захапленне пранесла праз усё жыццё.
  • КАЗАК Ніна Мікалаеўна (1959 год нараджэння) нарадзілася ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пераняўшы ў дзяцінстве ад маці тэхніку ткацтва, Ніна Мікалаеўна большую частку жыцця прысвяціла любімай справе.


    Матчыны ўрокі рукадзелля не забывала нават, калі працавала маляром на будоўлі, на трыкатажнай фабрыцы, цялятніцай на ферме.
  • КРЫСЮК Феанія Яўстаф’еўна (гады жыцця — 1930—2007) — знакамітая на Ганцавіцкай зямлі ткачыха, вышывальшчыца і вязальшчыца. Нарадзілася ў невялічкай панадланьскай вёсачцы Лахоўшчына, што на Ганцаўшчыне, у сям’і майстравітых людзей. У вялікай сям’і яна была адзінай дзяўчынкай, таму з маленства прыйшлося дапамагаць маці адзяваць сям’ю.


    З усяго рукадзелля асабліва падабалася ткацтва, вышыўка і вязанне, з якімі яна не разлучалася ўсё жыццё.
  • ШЭПЯЛЕВІЧ Віталій Леанідавіч (1976 год нараджэння) нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Скончыў Мірскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «Ганчар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі». Два гады працаваў па размеркаванні на Гродзеншчыне.


    Вярнуўшыся на Ганцаўшчыну, ён працаваў мастаком у ЖКГ і ДЭУ, але доўга без любімай справы не змог і, у хуткім часе паехаў у Мінск, каб працаваць у ганчарнай майстэрні вядомага майстра Алеся Косткі. Менавіта праца з такім чалавекам, зрабіла Віталія Леанідавіча майстрам сваёй справы, дала добрую практыку, навучыла ўсяму таму, што ён умее.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [186]
Адукацыя [28]
Спорт [1263]
Здарэнні [392]
Грамадства [379]
Эканоміка [28]
Транспарт [127]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.