Каталог артыкулаў
Усяго матэрыялаў у каталозе: 187 Паказана матэрыялаў: 1-15 |
Старонкі: 1 2 3 ... 12 13 » |
 У XIX ст. у шляхецкім асяродку адной з найбольш папулярных форм правядзення вольнага часу было паляванне. Вялікімі яго аматарамі былі і клецкія ардынаты, князі Радзівілы, якім часткова належалі землі сённяшняй Ганцаўшчыны. У прыватнасці, маёнтак Дзяніскавічы, хутар Мар'янава (знаходзіўся ў Дзяніскавіцкім с/с), вв.Чудзін і Людвікова, a таксама значныя лясныя масівы. У 1874 годзе клецкім ардынатам стаў генерал-лейтэнант прускага войска Антоній Радзівіл. I ён, і яго сын Георгій (Юрый) былі заўзятымі паляўнічымі. Пры гэтым строга прытрымліваліся правіл, не дазваляючы сабе ніякіх вольнасцей і нават мелі адпаведныя дакументы. Георгій меў "паляўнічае пасведчанне" пад № 152, а яго бацька — №1 53. |
 Больш за сто курганных могільнікаў перыяду Сярэднявечча хаваюць у сваіх нетрах таямніцы Ганцавіцкай зямлі, што ў свой час з'яўлялася важнай часткай Турава-Пінскага княства. Цікавая адметнасць гэтага раёна ў тым, што літаральна побач з унікальнымі адзнакамі старажытнай археалогіі размяшчаюцца помнікі архітэктуры і паркавага мастацтва. |
 Пануры вобраз расійскай школы, у якой панавала "дысцыпліна" і для ўзмацнення ўвагі ставілі вучня на калені на цэлы дзень, у польскай школе застаўся ў мінулым. Аднак не належала да мінулага агульная прычына і былых педагагічных метадаў, і нізкага ўзроўню школьных уменняў палескага дзіцяці, якое ў школу прыходзіла цалкам непісьменным, знаходзілася ў ёй некалькі гадоў на ўзроўню паўнепісьменнага і ў такім жа стане пакідала школьнае асяроддзе, каб больш ужо да яго не вяртацца. |
 Школа для нашых не такіх ужо і далёкіх продкаў не з’яўлялася мэтай, якой трэба было дасягнуць кожнаму чалавеку для жыцця. Больш цанілася фізічная праца. Да яе прывучалі з малалетства. На школу пакідалі тую пару года, калі завяршаліся асноўныя сельскагаспадарчыя работы, – ад позняй восені да ранняй вясны. Больш канкрэтныя адносіны да школьнага навучання палешукоў у першай палове ХХ ст. прасачыў польскі даследчык нашых краёў Юзаф Абрэмбскі. У яго матэрыялах сустракаецца шмат аповедаў жыхароў Люсіна і Макава. Думаецца, сучаснаму чалавеку будзе цікава зазірнуць у меркаванні дзядоў і прадзедаў, даведацца, як яны глядзелі на школу і настаўнікаў, параўнаць іх пункт погляду з сучасным успрыманнем школьнай адукацыі. |
 Расцягнуўшыся амаль на сем кіламетраў, захінуўшыся залацістым кілімам бярозавага гаю, стаіць на ганцавіцкай зямлі самабытная, працавітая і песенная вёска з мілагучнаю назвай Малькавічы. У атачэнні шматлікіх балот, што цягнуцца на кіламетры, некранутая прырода малькавіцкай зямлі зачароўвае з першага погляду, назаўсёды заварожвае сваёй сціплай прыгажосцю і загадкавасцю. Нездарма кажуць, што зямля гэтая Богам пацалаваная і людзі, што жывуць і шчыруюць на гэтай зямлі, маюць высакародную душу і добрае сэрца. Не верыце, тады завітайце ў Малькавічы і ўсё ўбачыце на ўласныя вочы. |
 Наступілі халады. Вяскоўцы вымушаны рэгулярна паліць у печках і печах. Сучасны чалавек не задумваецца, што яшчэ зусім нядаўна – паўтара стагоддзя таму – пячное ацяпленне было наччым: нашы продкі жылі ў курных хатах, у якіх не было комінаў. Але якраз 150 гадоў назад было адменена прыгоннае права – і сітуацыя пачала паляпшацца. |
 Зусім не выпадкова Ганцавічы сёлета былі абраныя сталіцай Дня беларускага пісьменства. Многія мясціны гэтага краю сталі літаратурнымі – адзначаныя нараджэннем майстроў беларускага мастацкага слова. Варта згадаць Міхася Рудкоўскага, Васіля Праскурава, Уладзіміра Марука, Івана Кірэйчыка, Віктара Гардзея, Алеся Кажадуба... У сузор'і літаратурных імёнаў Ганцаўшчыны яркай зоркай вылучаецца паэт, эсэіст, перакладчык Алесь Канстанцінавіч Каско, якому сёлета споўнілася 60 гадоў. |
 З назваю вёскі Чудзін, у якой у 1951 годзе нарадзіўся Алесь Каско, у паэта, натуральна, шмат успамінаў і не менш мастацкіх асацыяцый. У адным з вершаў-прысвячэнняў роднай вёсцы наш зямляк піша: " Калі не цуд, што мой выток, мой Чудзін — палескіх казак даўні чарадзей". Сапраўды, хто не ведае на Ганцаўшчыне вядомых казачнікаў Рэдкага, Данілы Куляша і Дудара, якія папоўнілі фальклорную скарбніцу беларускага народа цудоўнымі творамі?! |
 Сапраўднае прозвішча – Казка, пра што я не здагадваўся аж да 28-гадовага ўзросту, да 1979-га, калі ўпершыню стаў аўтарам кніжкі, дакладней, адным з аўтараў калектыўнага зборніка "Нашчадкі". Бацька пакруціў яго ў руках, знайшоў маё і з папрокам, а мо і з крыўдаю, спытаў: "Чаму ж ты не падпісаўся сваім прозвішчам?", і я, агалошаны, паўтарыў тое пытанне самому сабе... Ды Бог з ім, з прозвішчам, лепш – пра бацьку і пра маці. |
 Сёлета споўніўся 91 год падзеі, пра якую па сённяшні дзень многія беларусы не ведаюць. Прычым нават тыя, дзяды і прадзеды якіх маглі ўдзельнічаць у гарачым дзействе, што атрымала назву Слуцкі збройны чын. А дзень, калі ён выбухнуў – 27 лістапада 1920 г., для патрыётаў стаў святам – Днём герояў. |
 Рэвалюцыйны 1917 г. аказаўся бурхлівы не толькі для самых вялікіх гарадоў. Гарачыя падзеі дакаціліся да непраходных мясцін беларускага Палесся, дзе, здавалася б, жыццё нібыта застыла. Лозунгі бальшавікоў ускалыхнулі прасторы ўсёй Расійскай Імперыі, кранулі сэрца самага забітага батрака. "Фабрыкі – рабочым!" "Зямля – сялянам!" Але самае галоўнае, бальшавікі абяцалі ўстанавіць мір. Гэта было асабліва актуальна для прыфрантавых пасяленняў. Вёскі сённяшняга Ганцавіцкага раёна на той час ужо два гады знаходзіліся пад пагрозай апынуцца ў эпіцэнтры баявых дзеянняў: расійска-германскі фронт праходзіў якраз па заходнім ускрайку раёна. Лозунгі бальшавікоў, аднак, аказаліся толькі тактычным крокам дзеля захопу ўлады. Доўгачаканага міру саветы не прынеслі. Наадварот, ваенная барацьба завіравала яшчэ мацней, распаўсюдзіўшыся ад Беларусі да Далёкага Усходу, дацягнуўшыся языкамі свайго полымя да самых глухіх куточкаў. Не абмінула ліхалецце і нашы вёскі. |
 У другой палове ХХ стагоддзя склалася традыцыя пісаць пра тое, што будучы народны паэт настаўнічаў на Ганцаўшчыне. З гэтай прычыны ў райцэнтры нядаўна Песняра ўганаравалі бюстам. Насамрэч Якуб Колас на Ганцаўшчыне не настаўнічаў. І самае галоўнае, што ён успрымаў Ганцавічы адчужана, не лічыў іх мястэчкам, з якім звязана яго доля! Хто ж найбольш заслужыў на ўстанаўленне помніка ў Ганцавічах?! |
 За акном вагона ўжо ад самых Баранавіч замільгалі знаёмыя краявіды: чэзлыя ўздоўж чыгункі, пакурчаныя хвоі, мізэрныя сваёй беднасцю пасёлачкі тых, яшчэ першых, дачнікаў, густа зарослае чаратамі рэчышча ціхаплыннай Шчары, але чым далей, то ўсё выразней прыкметы сапраўднага Палесся. Абапал двухпуткі часцей і часцей трапляюцца белыя бярэзнікі, адзінокія ў полі дубы, неасушаныя гразкія балацявіны, а ў прамежку паміж імі на сухіх пагорках вабяць зрок гонкія грыбныя ды ягадныя бары. Прыгарадны дызель-поезд, мерна пагрукваючы коламі на стыках рэек, пачынае замаруджваць імклівы бег і нарэшце спыняецца на бязлюдным паўстанку ў вядомай мне змалку вёсцы, чыгуначным палатном раздзеленай на дзве неаднолькавыя палавіны. |
 У гэтыя дні 90 надоў назад наш землякі сабралі першы ўраджай пасля падзелу Беларусі паводле Рыжскага дагавора 1921 г., у выніку якога нашы вёскі апынуліся пад Польшчай. Як ім жылося пасля ваеннага ліхалецця, якое бушавала 7 гадоў? |
 Ганцаўшчына зусім не выпадкова стала гаспадыняй сёлетняга беларускага свята пісьменства. У першую чаргу, дзякуючы багатай літаратурнай спадчыне і непарыўнасці культурных традыцый, творчасці мастакоў слова розных пакаленняў, наш палескі куточак набыў вядомасць у рэспубліцы як адметны, арыгінальны і шчодры на таленты рэгіён. Цяжка не пагадзіцца з галоўным рэдактарам раённай газеты Канстанцінам Мохарам, які ў кнізе "Паміж Бобрыкам і Ланню" тлумачыць гэты феномен унікальнымі па сваім багацці і змястоўнасці духоўнымі вытокамі краю: чароўнымі казкамі чудзінскіх, дасціпных на народнае слова здольнікаў Данілы Куляша і Дудара, збіральніцкай дзейнасцю фалькларыста этнографа Аляксандра Сержпугоўскага, плёнам працы і творчасці на Ганцаўшчыне беларускага песняра Якуба Коласа. Удзячныя нашчадкі, сучасныя пісьменнікі-землякі з гонарам усведамляюць сваю прыналежнасць да духоўнай скарбніцы радзімы. |
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 0 Гасцей: 0 Карыстальнікаў: 0
|
|