Чацвер, 25.04.2024, 16:37

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Бюлютэнь "Рэха Берасцейшчыны"

У раздзеле матэрыялаў: 4
Паказана матэрыялаў: 1-4

Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне?

На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце «Рэха Берасцейшчыны», які пачаў працу нядаўна. На гэтым сайце, прадстаўлена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца тут бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.

Як паведаміў рэдактар сайта, гісторык Павел Дайлід, "ідэя стварэння краязнаўчага сайта «Рэха Берасцейшчыны» з’явілася пасля выхаду трэцяга нумару аднайменнага бюлетэню. Разумеючы, што папяровы бюлетэнь «Рэха Берасцейшчыны» не можа змясціць шырокі спектр краязнаўчай інфармацыі краю і, з-за абмежаванасці свайго накладу, не можа быць даступны многім патэнцыйным чытачам, паўстала жаданне стварыць яго электронную версію".

Сайт «Рэха Берасцейшчыны» з’яўляецца вынікам працы краязнаўцаў, гісторыкаў, аматараў турызму і іншых зацікаўленых асобаў Брэсцкай вобласці. Як паведамляецца на сайце, любы жадаючы можа прапанаваць свае артыкулы, матэрыялы, фотаздымкі з мэтай павышэння папулярнасці краязнаўства сярод жыхароў Берасцейшчыны.
2010 год | Праглядаў: 2253 | Загрузак: 931 | Дабавіў: admin | Дата: 06.02.2011

Гісторыка-культуралагічны бюлетэнь "Рэха Берасцейшчыны" №3. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-Над-Бугам, Брэст... Да 990-годдзя ад першага ўпамінання Берасця ў летапісах. Горад Берасце ў гэтым годзе адзначае юбілей – 990 гадоў. Гэтая дата шырока адзначаецца грамадскасцю рэгіёна, ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята. Давайце ж і мы пройдземся гістарычнымі этапамі развіцця Берасця. Калі ўпершыню згадваецца горад Берасце, якая яго ранняя гісторыя? Упершыню горад згадваецца пад назвай Берестье (бел. Берасце) ў 1019 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў”. Узнік ён на тэрыторыі рассялення ўсходнеславянскага племяннога аб’яднання дрыгавічоў. Горад быў буйным гандлёвым цэнтрам Кіеўскай Русі на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. У ХІ – ХІІ стагоддзях горад належаў тураўскім, кіеўскім, уладзіміра-валынскім і галіцка-валынскім князям. У 1020 годзе быў захоплены польскім князем Баляславам Храбрым, у 1044 годзе Яраслаў Мудры вярнуў Берасце ў Кіеўскае княства.
2009 год | Праглядаў: 2895 | Загрузак: 840 | Дабавіў: admin | Дата: 30.09.2009

Гісторыка-культуралагічны бюлетэнь "Рэха Берасцейшчыны" №2. Берасцейцы — жаўнеры арміі Андэрса. Да пытання ўдзелу нашых землякоў у Другой сусветнай вайне ў складзе ІІ Польскага корпуса. Угледзьцеся ў твары на гэтых фотаздымках. Што іх аб’ядноўвае? Тое, што ўсе гэтыя людзі-ўраджэнцы Берасцейшчыны, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне ў складзе Арміі генерала Андэрса. У савецкія часы іх імёны былі занядбаныя і не ўносіліся ў летапіс змагароў з фашызмам. Ды і ўвогуле, за свае заслугі гэтыя людзі ад савецкай улады атрымалі "узнагароду” ў выглядзе ссылкі ў Сібір. Чым жа яны правінілісяі? Адказ на гэтае пытанне палягае ў самой сутнасці савецкага таталітарызму, які ў той час меў манаполію на вызначэнне як герояў, так і ворагаў. Сёння ж аднаўленне гістарычнай справядлівасці немагчыма без вяртання незаконна рэпрэсаваных імёнаў…
2008 год | Праглядаў: 1707 | Загрузак: 822 | Дабавіў: admin | Дата: 30.09.2009

Гісторыка-культуралагічны бюлетэнь "Рэха Берасцейшчыны" №1. Касінеры свабоды. Да 170-годдзя ад нараджэння К. Калі ноўска га Да 145-годдзя ад пачатку вызваленчага паўстання 2 лютага 1838 года ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, якому наканавана было стаць змагаром за вызваленне нашай Бацькаўшчыны. Дадзены артыкул ёсць спробай уводнага асвятлення падзей паўстання на тэрыторыі сучаснай Івацэвіччыны-Косаўшчыны-Пружаншчыны-Бярозаўшчыны і іншых суседніх рэгіёнаў. Постаць героя. Кастусь вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы, у 1861 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там ён пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі рускіх дэмакратаў. Пэўны час Кастусь узначальваў студэнцкую зямляцкую арганізацыю ў Пецярбургу. Вяртанне ў 1861 годзе на Радзіму супала з наспяваннем тут рэвалюцыйнай сітуацыі, калі сяляне былі незадаволеныя ўмовамі аграрнай рэформы. Таму ўвесну 1863 года Кастусь Каліноўскі прыступае да стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі.
2008 год | Праглядаў: 1653 | Загрузак: 844 | Дабавіў: admin | Дата: 30.09.2009

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
2008 год [2]
2009 год [1]
2010 год [1]
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.