БАЗІЛІКА (ад грэчаскага «царскі дом») – тып антычнага і часоў сярэднявечча прамакутняга будынка, падзеленага ўздоўж радамі калон на некалькі, звычайна да пяці, частак (нефаў – ад лацінскага «карабель», выцягнутая ўдоўжкі частка памяшкання).
Сярэдні неф завершаны апсідай (ад грэчаскага «дуга», «скляпенне»); ён вышэйшы і шырэйшы за бакавыя. Асвятленне натуральнае. Уваход у большасці праз нартэкс (ад грэчаскага «ўваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысціянскага храма»). На Усходзе вядомы базілікі, падобныя на залы. У беларускай архітэктуры яны пачалі з'яўляцца ў XVI ст., пашырыліся ў ХVII-ХVIII стст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў каталіцкіх, уніяцкіх і праваслаўных храмах, часамі ў ратушах, а таксама і ў сінагогах (Слонім).
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.