У сузор'і літаратурных імёнаў Ганцаўшчыны яркай зоркай вылучаецца паэт, эсэіст, перакладчык Алесь Канстанцінавіч Каско, якому сёлета 10 снежня споўнілася 60 гадоў. З гэтай нагоды ў раздзел «Публікацыі» размешчаны артыкул Лявона Целеша «Чудзінскі паэт».
27 лістапада споўніўся 91 год з падзеі, пра якую па сённяшні дзень многія беларусы не ведаюць. Прычым нават тыя, дзяды і прадзеды якіх маглі ўдзельнічаць у гарачым дзействе, што атрымала назву Слуцкі збройны чын. З гэтай нагоды ў раздзел «Публікацыі» дабаўлены артыкул Анатоля Трафімчыка«Слуцкі збройны чын і Ганцаўшчына».
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.