Пятніца, 26.04.2024, 22:08

БАРЫСАЎ

Галоўная »
БАРЫСАЎ – горад у Мінскай вобласці, за 71 км ад сталіцы. Старажытнае гарадзішча размяшчалася на левым беразе Бярэзіны (пас. Стара-Барысаў), праз некалькі стагоддзяў Барысаў перанеслі за 4 км уніз па цячэнні Бярэзіны. У ХІІІ – ХІV стст. тут пабудаваны Барысаўскі замак. У 1569 г. атрымаў магдэбургскае права. У 1563 – 1569 гадах – цэнтр Барысаўскага староства, ім валодалі Агінскія, Радзівілы. З 1569-га ў Аршанскім павеце, з 1795-га цэнтр павета. У 1796-м атрымаў гарадскі герб. У 1900 годзе з горадам спалучыліся чыгуначная станцыя і пасёлак Нова-Барысаў. З 1924-га – цэнтр раёна. У 20-ыя гады XX стагоддзя тут паспяхова дзейнічаў літаратурны філіял «Маладняка». У гады Другой сусветнай вайны да 1 ліпеня 1944 г. быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ўтварылі ў ім 6 лагераў смерці, дзе загубілі больш за 33 тыс. чалавек. У горадзе і раёне дзейнічала Барысаўскае патрыятычнае падполле. Развіты лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць, дзейнічаюць Барысаўская фабрыка піяніна, заводы папярова-лесахімічнай і мэблевай фурнітуры, шпалапрапітны. Вядомыя машына-будаўнічая і металаапрацоўчая, аўтарамонтная прамысловасць, вытворчасць электраабсталявання, харчовая галіна, швейныя, хіміка-фармацэўтычныя, бытавой хіміі і іншыя прадпрыемствы. Шырока вядомы Барысаўскі хрусталёвы завод, ёсць камбінат прыкладнога мастацтва. Шмат школ рознага накірунку, бібліятэк, помнікаў вядомым людзям (у тым ліку і заснавальніку горада Барысу Усяслававічу), дзейнічае краязнаўчы музей, выходзіць краязнаўчая газета «Гоман Барысаўшчыны». Развіта народная творча-мастацкая дзейнасць. З помнікаў архітэктуры вядомыя касцёл, Барысаўскі Васкрасенскі сабор, гандлёвыя рады, будынак чыгуначнага вакзала і сінагога, помнік гісторыі – «Батарэі вайны 1812 года».
null
Герб
null
Краявіды.
Забудова рынкавай плошчы.
Помнік заснавальніку горада -- князю Барысу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.