Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 02.10.2023, 02:00 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА, БССРГалоўная »БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА, БССР - саюзная рэспубліка СССР, адна з 4 стваральніц Савецкага Саюза ў 1922 (Дагавор аб стварэнні СССР 1922) і адна з трох яго ліквідатараў у 1991 (Віскулёўскія пагадненні, 1991 г.). ![]() Герб БССР. 1919 год ![]() Сцяг ССРБ 1920 год Створана на аснове гэтак звавнай Заходняй вобласці 1 студзеня 1919. Неўзабаве ператворана ў Літоўска-Беларускую рэспубліку, якая была фактычна ліквідавана (1919) ў выніку поспехаў польскага войска ў час савецка-польскай вайны. Адноўлена як БССР у 1920, у складзе СССР — з 1922, як адна з рэспублік-фармальных заснавальніц. Тэрыторыя і насельніцтва БССР на 1921: 52,4 тыс. км² 1,544 млн. чалавек. ![]() ![]() Герб і сцяг БССР 1927 года Пасля Рыжскага дагавору этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе Савецкай Расіі (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919 г.), і частку былой Мінскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі). ![]() Сцяг БССР 1937 года Пасля 12-га з'езду ВКП(б) (1923) у БССР была разгорнута дзяржаўная палітыка беларусізацыі, якая, аднак, праз пэўны час была затарможана, а потым і згорнута (пасля 1929—1930). Рэспубліка моцна пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій, калектывізацыі (гл.таксама: нацдэмы). У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы (1924, 1926) узбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў. ![]() ![]() Герб і сцяг БССР з 1951 па 1991 гады У 1939 да рэспублікі далучана Заходняя Беларусь. Праз 19 дзён, 10 кастрычніка 1939 Вільня і прылеглыя землі, далучаныя разам з Заходняй Беларуссю, перадаюцца Літоўскай Рэспублікі. У 1941-1944 рэспубліка знаходзіцца пад нямецкай акупацыяй. На тэрыторыі рэспублікі быў разгорнуты партызанскі рух. Важным палітычным фактарам стала "вайсрутэнізацыя", якую праводзілі германскія акупацыйныя ўлады на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь". ![]() БССР на мапе СССР ![]() Мапа БССР на 1940 год ![]() Мапа БССР на 1950 год 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць рэспублікі. З 19 верасня 1991 - Рэспубліка Беларусь. Разам з Украінскай ССР - адна з дзвюх рэспублік СССР, якія падпісалі Статут ААН у якасці дзяржаў-першапачатковых членаў. |
|