Панядзелак, 29.04.2024, 12:54

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БДУ)

Галоўная »
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ, БДУ аснаваны ў 1921 г. у Мінску. Першы рэктар Уладзімір Пічэта. У 1930 – 1932 гг. на базе асобных факультэтаў БДУ арганізаваны мінскія медыцынскі, педагагічны і юрыдычны інстытуты, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, а таксама шэраг іншых ВНУ. У 1928 – 1931 гг. пабудаваны універсітэцкі гарадок (галоўны корпус і асобныя факультэты).

У гады ВАВ навучальна-матэрыяльная база універсітэта знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Аднавіў заняткі ў 1943 г. пад Масквой (ст.Сходня), з 12.09.1944 гг. у Мінску.

У 1993/94 навучальным годзе факультэты: біялагічны, геаграфічны, гістарычны, журналістыкі, механіка-матэматычны, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і электронікі, фізікі, філалогіі, філасофска-эканамічны, хімічны, юрыдычны, падрыхтоўчы для замежных грамадзян. Пазней дадаліся новыя; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1927 г., дактарантура з 1988 г.

Мае некалькі НДІ, інфармацыйна-вылічальны і навукова-інжынерны цэнтры, выдавецтва, бібліятэку фундаментальную БДУ, больш за 10 праблемных і галіновых лабараторый, 3 музеі, навучальна-доследную гаспадарку «Шчомысліца», біялагічныя станцыі «Нарач» і «Вілейка», навучальна-вытворчую геаграфічную базу «Заходняя Бярэзіна».

Выдае шматтыражную газету « Беларускі універсітэт» (з 1923 г.) і навуковы часопіс «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта» (з 1969 г., у 4 серыях) і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.