Чацвер, 25.04.2024, 14:32

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ

Галоўная »
БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ — комплекс абарончых збудаванняў 19 — пачатку 20 ст. ў Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаваны як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К.І. Опермана, палкоўніка А.І. Фельдмана. У 1832 г. найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам крэпасці быў ускладзены на генерал-фельдмаршала Ф.І. Паскевіча. Брэст-Літоўск перанесена на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным закончыліся, 1 чэрвеня 1836 адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваны бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манетамі.

Брэсцкая крэпасць
"Самы папулярны польскі курорт Брэст-над-Бугам".
Карыкатура на заключэнне ў Брэсцкай крэпасці апазіцыйных дэпутатаў


26 красавіка 1842 Брэсцкая крэпасць пачала дзейнічаць як крэпасць першага класа. Абарончая сістэма падзялялася Заходнім Бугам і Мухаўцом на ўмацаванні: Цэнтральнае (Цытадаль), Валынскае (Паўднёвае), Цярэспальскае (Заходняе), Кобрынскае (Паўночнае). Цытадэль размешчана на востраве, на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага цэнтра горада (места). Па перыметры абкружана замкнёнай пяцівугольнай абарончай двухпавярховай казармай (даўжыня 1,8 км) з 500 казематамі, у якіх маглі размясціца 12 тыс. салдат з неабходным для баявых дзеянняў рыштункам і запасам харчавання. Вонкавыя сцены казармы мелі байніцы і амбразуры для стральбы з ружжаў і гармат.

Кампазіцыйны цэнтр Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква (1856—1879 гг., архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку ў будынку былога кляштара езуітаў (узведзены ў 1623 г., адноўлены ў 1679 г.) размяшчалася канцылярыя каменданта крэпасці. Будынак кляштара базылян (1629 г., пазней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно.

Валынскае ўмацаванне зроблена на месцы Брэсцкага замка, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі. Тут у былым кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус, пазней - вайсковы шпіталь. Злучалася з цытадэллю Холмскай брамай і пад'ёмным мостам цераз Мухавец.

Цярэспальскае ўмацаванне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя люнеты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расійскай імперы) цераз Заходні Буг злучлася з Цытадэллю. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніц, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.

Кобрынскае ўмацаванне створана на месцы былога Кобрынскага прадмесця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равелінамі. З Цытадэллю злучалася Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі цераз Мухавец.

Брэсцкая крэпасць
Белы палац

Па вонкавай лініі крэпасці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры і запоўненым вадоў ровам перад ім. Даўжыня галоўнай крапасной лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаванні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы і Варшаўскі праезд.

На пачатку свайго існавання крэпасць была адным з самых дасканалых крапасных умацаванняў Расійскай імперыі. З'яўлнне наразной артылерыі запатрабавала перабудовы крэпасці і ўзвядзення вакол яе пояса новых умацаванняў. У 1860-я г. у адпаведнасці з запіскай генерала Э.І. Татлебена аб мадэрнізацыі крэпасцяў Расіі (1862) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны вал, узведзена 2 рэдзюіты на Кобрынскім умацаванні, напраўлены на Цярэспальскім, пабудаваны 2 парахавыя склады ўмяшчальнасцю па 5 тыс. пудоў і інш. У 1878 зацверджаны план будаўніцтва перадавых умацаванняў. Да 1888 на адлегласці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзведзена 9 фортаў, у кожным з якіх можна было размясціць каля 200 чалавек і да 20 гармат. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км. У рэвалюцыю 1905-1907 у крэпасці адбыліся Брэсцкія выступленні салдат. У 1912 зацверджаны генеральны план пашырэння крэпасці на 1912-1921. За 6-7 км ад ядра крэпасці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаванне і перабудова ўстарэлых збудаванняў. Летам 1913 пачата будаўніцтва. Да Першай сусветнай вайны толькі 2 форты былі закончаныя цалкам, 8 - збудаваны часткова. З аб'яўленнем мабілізацыі крэпасць стала пунктам папаўнення дзеюай арміі і базай забеспячэння крэпасці Іван-Горад (Эстонія). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Брэсцкай крэпасці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка 1914 крапасная крапасная пазіцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункта. Пры агульнай даўжыні фортавага пояса 45 км сярэдняя адлегласць паміж фортамі складала 1 км, г.зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.