Аўторак, 07.05.2024, 17:03

БУКВАР (азбука)

Галоўная »
БУКВАР, азбука – пачатковы падручнік для навучання чытанню і пісьму. З часу ўзнікнення пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях і да 2-й паловы XVI ст. навучанне грамаце адбывалася на дошчачках, берасцяных сшытках з алфавітам (у Брэсце знойдзены самшытавы грэбень канца XII – пачатку XIII стст. з кірылічным алфавітам).

Першым усходнеславянскім букваром лічыцца падручнік, выдадзены I.Фёдаравым у 1574 г. у Львове. З 1590-х да 1653 г. на Беларусі выдадзена 16 буквароў – больш за палову такіх выданняў на ўсходнеславянскіх землях, што сведчыць пра высокі ўзровень спасціжэння граматы нашымі продкамі. Тэрмін «Азбука» ў загалоўку кнігі ўпершыню засведчаны ў віленскім (1596 г.), «Буквар» – у іеўеўскім (1618 г.) выданні.

З 1631 г. назва «буквар» пастаянная ў беларускім кнігадрукаванні. Буквары ўдасканальваліся па змесце і методыцы, улічваючы ўсходнеславянскія і заходнееўрапейскія, уласна беларускія традыцыі. З канца XVII ст. – пачатку XX ст. беларускамоўныя буквары не выходзілі ў сувязі з забаронай беларускай мовы. У 1906 г. пабачылі свет «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К.Каганца (быў выдадзены ананімна), «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» Цёткі.

У савецкі час выходзілі буквары розных аўтараў. З 1969 г. школьнікі вучацца па буквары, які склаў літаратуразнаўца і перакладчык А.Клышка. Аўтар беларускага, а таксама і буквароў на рускай і польскай мовах, ўзнагароджаны срэбным і залатым медалямі на міжнародных конкурсах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.