Панядзелак, 06.05.2024, 23:34

БЯРЭЗІНСКІ БІЯСФЕРНЫ ЗАПАВЕДНІК

Галоўная »
БЯРЭЗІНСКІ БІЯСФЕРНЫ ЗАПАВЕДНІК размешчаны на землях Віцебскай і Мінскай абласцей на плошчы звыш 90 тыс. га (запаведныя мясціны на плошчы 81 тыс. га). Заснаваны ў 1925 г. (з 1978 г. мае статус біясфернага) для аховы прыроды, развядзення каштоўных птушак і дзікіх жывёл, найперш баброў (калі засноўваўся, тут была адзіная на Беларусі іхняя калонія). Рэльеф пераважна мае раўнінны характар, толькі з невялікімі ўзвышкамі і ўзгоркамі.

У межах запаведніка больш за 50 невялікіх забалочаных рэк і ручаёў, многія з якіх перагароджаны бабровымі плацінамі. Нямала азёр, найбольшыя – Палік, Вольшыца, Плауна, Домжарыцкае, Манец. У запаведніку на канец XX ст. больш за 2 % земляў – рэкі і азёры, адкрытых балот – больш за 10 %. Значныя тэрыторыі займаюць балотныя масівы (Домжарыцкае каля 10 тыс. га, Каралінскае 7 тыс. га і інш.). Забалочаныя і балотныя глебы займаюць каля 60 % глебавага покрыва.

Флора налічвае звыш 780 відаў вышэйшых раслін. Лес займае больш за 83 % тэрыторыі (хваёвыя 45 % лесаўкрытай плошчы, бярозавыя – 24, ёсць чорнаальховыя, яловыя, асінавыя і дубовыя лясы і ўзлескі). Паўднёвая частка запаведніка захавала унікальныя ясянёвыя і чорнаальхова-ясянёвыя дрэвастоі, некаторыя з іх дасягаюць узросту 200 гадоў. Фаўна налічвае каля 50 відаў млекакормячых, 217 відаў птушак, ёсць земнаводныя, паўзуны, больш за 30 відаў рыб. На канец XX ст. было больш за 200 паселішчаў баброў. Шмат (не меней тысячы) баброў было вывезена для пасялення ў іншых рэгіёнах. Маюцца тут лось, высакародны алень, казуля, дзік, буры мядзведзь, рысь, ліса, барсук, ласка і інш. Водзяцца такія рэдкія птушкі, як арол-беркут, скапа, пугач, чорны бусел і шэры журавель.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку захаваліся многія расліны ў першародным стане, многія з раслін, птушак і звяроў занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Адпаведна, ён мае міжнароднае значэнне. У ім дзейнічаюць станцыя па назіранні і кантролі за станам навакольнага асяроддзя, база для стажыроўкі спецыялістаў у галіне аховы прыроды і запаведнай справы. Створаны і працуе Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.