Пятніца, 26.04.2024, 17:34

ГАВОРКА

Галоўная »
ГАВОРКА – асобная адзінка дыялектнай мовы, сродак зносін насельнікаў пэўнага рэгіёну. Кожная гаворка (напрыклад, слуцкая, навагрудская, чэрвеньская) ўяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных асаблівасцей – фанетычных, граматычных, лексіка-фразеалагічных, што дзейнічаюць як элементы складанага моўнага арганізма. Група ці некалькі груп мясцовых гаворак, аб'яднаных агульнасцю рыс у фанетыцы, граматычным ладзе і лексічным складзе, утвараюць дыялект – самую вялікую тэрытарыяльную разнавіднасць дыялектнай мовы.

На пачатку развіцця беларускай мовы як такой гаворкі былі асновай фармавання агульнанацыянальнай літаратурнай мовы, а на працягу ўсёй яе гісторыі служылі крыніцай папаўнення і ўзбагачэння шляхам выкарыстання найперш у творах мастацкай літаратуры (яркія прыклады выкарыстання гаворак і дыялектаў, што сталі і літаратурнымі нормамі, паказаў яшчэ Ф.Скарына ў сваіх прадмовах і пасляслоўях да выданняў кніг Бібліі ў першай чвэрці XVI ст.). Пісьменнікі часта ўжываюць мясцовыя гаворкі і дыялекты для стварэння мясцовага каларыту: напрыклад, «крук» – каршун (Я.Купала), «жардзянік» – плот з жэрдзя (М.Лобан), «мабуць» – мабыць (I.Мёлеж), «додніца» – раніца (I.Пташнікаў) і інш.

У аўтарскай мове словы і выразы з гаворак асабліва апраўданыя тады, калі ярка абазначаюць рэаліі, якіх няма ў літаратурнай мове, напрыклад, «віша» – няскошаная, пакінутая зімаваць на корані трава (М.Лужанін), «гарусоўка» – святочная шарсцяная хустка (I.Чыгрынаў), «вясёнка» – вясенняя жаночая куртка (Г.Далідовіч) і інш. Мовазнаўчым вывучэннем гаворак займаюцца дыялекталогія, лінгвістычная геаграфія, дыялектная лексікаграфія. Вынікі гэтага вывучэння маюць значэнне і для літаратуразнаўства. Моўны аналіз спрыяе высветліць аўтарства, час і месца напісання ананімных твораў дарэвалюцыйнай беларускай літаратуры.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.