“ВЯНОЧАК”Галоўная »
"ВЯНОЧАК” – беларускі сцэнічны танец, у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Створаны К.Мулерам для пастаноўкі нацыянальнага балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў. |