Чацвер, 25.04.2024, 10:38

ВЯТРАК

Галоўная »
ВЯТРАКветраны млын, спецыяльнае збудаванне для памолу зерня з дапамогай ветру. У Заходняй Еўропе вядомы з ХІІ – ХІІІ стст. На Беларусі з'явіўся ў XVI ст., найбольш быў пашыраны ў XVIII – пачатку XX стст. Асноўнае ў ветраку – парныя крылы (4 ці 6) каркаснай канструкцыі, вярчальны момант ад якіх праз сістэму валоў і зубчастых колаў перадаецца на камяні паставаў.

вятрак
Вятрак у мястэчку Глуша Бабруйскага раёна

Паводле канструкцыі ветракі падзяляюцца на стрыжнёвыя (козлавыя, слупавыя) і шатровыя. Стрыжнёвыя мелі ў аснове прасторавую крыжавіну з тоўстых бярвёнаў – козлы. Высокі каркасны квадратны ў плане аб'ём з 2-схільным дахам (часам з залобкам з аднаго боку) паварочваўся вакол цэнтральнага слупа. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі мелі высокі стацыянарны ніжні аб'ём (8-гранны зрубны ці каркасны) і рухомую верхнюю частку – шацёр, паваротам якога (з дапамогай дышля) ставілі крылы супраць ветру. Шатровыя ветракі былі найбольш пашыраныя на Усходняй Беларусі, стрыжнёвыя – у Заходняй.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.