Пятніца, 26.04.2024, 10:14

ГУТАРКА

Галоўная »
ГУТАРКА – на Беларусі мастацка-публіцыстычны, звычайна ананімны твор, у якім аўтар закранаў важныя пытанні народнага жыцця, што найчасцей супярэчылі афіцыйнай лініі.

Пашырылася напярэдадні сялянскай рэформы 1861 г. і паўстання 1863-1864 гг. супраць царызму (пазней такая форма выкарыстоўвалася і народнікамі для прапаганды іхніх ідэй. Ужывалі яе і рэакцыйныя аўтары для падтрымкі афіцыйнага курсу). Да канца XIX ст. як жанр пачала занепадаць.

«Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць» («Дзядзька Антон» ) – перакладны твор (з польскай агітацыйнай брашуры, што, у сваю чаргу, была падрыхтаваная на аснове рускіх публіцыстычных твораў). У гэтай «Гутарцы...» аналізаваліся аграрнае пытанне, стан жыцця і працы працоўных, дзейнасць дзяржаўнага антынароднага апарата, арміі і быў заклік да беларусаў браць прыклад з рускіх, якія выступаюць супраць самадзяржаўя (беларускі перакладчык узмацніў гэты заклік: у польскім варыянце ён быў даволі памяркоўны).

«Гутарка Данілы са Сцяпанам» – ананімны твор беларускай літаратуры XIX ст., прысвечаны бяспраўнаму жыццю беларускага сялянства да 1861 г. Бунтоўна падкрэслівалася, што сяляне дарэмна спадзяюцца атрымаць волю і зямлю з рук «цара-бацюхны»: ён заадно з панамі. Гэтую «Гутарку...» высока ацэньваў адзін з першых расійскіх марксістаў Г.Пляханаў, падкрэсліваючы аднолькавую бяспраўнасць расійскіх і беларускіх сялян.

«Гутарка двух суседаў» – ананімны твор беларускай літаратуры XIX ст. Выдавалася некалькімі выпускамі напярэдадні паўстання 1863-1864 гг., дзе свой погляд на жыццё выказваюць разважлівы Матэвуш і наіўны Юзаф. Па духу блізкая да публіцыстыкі «Мужыцкай праўды». Выказваліся думкі, што аўтарам мог быць Ул.Сыракомля альбо В.Каратынскі. «Гутарка Кузьмы з Апанасам» - ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры XIX ст., дзе па-свойму адлюстраваны настрой сялян наконт таго, ці прынесла ім шчасце адмена паншчыны.

«Гутарка пана з халопам» – ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры, у якім пан крыўдзіцца, што сяляне яму няўдзячныя пасля скасавання паншчыны.

«Гутарка Паўлюка» – ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры XIX ст., упершыню запісаны ў 1890-х. У аснове – маналог селяніна Паўлюка супраць царскіх улад і, у прыватнасці, супраць іхняй палітыкі спойвання народа.

«Гутарка старога дзеда» – ананімны твор беларускай літаратуры, напісаны на пачатку 1861 г. Выкрывала царскі лад, заклікала беларускіх сялян падтрымаць польскі вызваленчы рух, дзеля чаго ідэалізавалася мінулае Рэчы Паспалітай. У свой час называліся магчымыя аўтары: В.Каратынскі, Ул.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч.

«Гутарка ў карчме, спісаная Кандрасем з-пад Докшыц» – вершаваны твор беларускай літаратуры (прыкладна з 1891 г.), аўтарам якога і мог быць той Кандрась (звесткі пра яго, аўтара ці перапісчыка, нявыяўленыя). У ёй ідзе размова сялян пра падзеленасць зямлёю, пра адносіны да цара (вера ў яго і нявер'е). У творы ёсць яркія побытавыя дэталі і трапныя этнаграфічныя замалёўкі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.