АБІЯНІК,
шугалея — лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Грузападымальнасць 1,5 — 4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна або скуры). У яе канструкцыі адлюстраваўся пераход ад
аднадрэвак да дашчаных лодак. Была распаўсюджана на Палессі, выйшла з ужытку ў пачатку 20 ст.