АЧЭП — 1) верхні вянец зруба, што служыць апорай для канструкцый страхі (даху) і на якім мацуюць бэлькі. Пры 2-схільным даху бярвёны ачэп падоўжнай сцяны робяць з выпускамі (кансолямі) для мацавання на іх крайніх крокваў.
Ачэп будынка слупавой канструкцыі 2) Пояс гарызантальных элементаў сцяны ў слупавых канструкцыях. Рабілі з 1 — 3 вянкоў бярвёнаў ці брусоў. Ніжні ачэп, у які ўрубалі шулы, забяспечваў роўную перадачу вагі будынка на зямлю. Верхні ачэп аб'ядноўваў шулы і служыў асновай для бэлек і канструкцый страхі.