«АКОЛУШКА»Галоўная »
«АКОЛУШКА» — традыцыйны танец. Мае некалькі варыянтаў. У адным трое ўдзельнікаў становяцца тварам у круг, кладуць рукі на плечы ці талію адзін аднаму і круцяцца (адначасова робяць крокі з падскокам); у другім — некалькі танцораў становяцца ў круг, бяруцца накрыж рукамі і хутка круцяцца.то ў адзін, то ў другі бок. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. М.Федароўскі адзначаў, што «аколушка». ў Ваўкавыскім павеце мае такую ж папулярнасць, як кракавяк у палякаў. Зафіксаваны ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі. |