«АКУЛІНА» — гарадскі бытавы танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца пад прыпеўкі, ад першых слоў якіх паходзіць назва танца. Малюнак «акуліны» — пераходы па кругу, «ручаёк», змена партнёраў; мае сходныя рысы з кадрыляй. Выконваецца простым крокам з рознымі прытупамі або полькай у пары з адначасовым прытупам і воплескам у далоні. Вядомы варыянты «акуліны», у якіх крок полькі спалучаецца з дробным крокам і прытупам. Цікавая пастава рук выканаўцаў (пры якой выконваюцца разнастайныя кручэнні): стаўшы тварам адзін да аднаго, яны злучаюць процілеглыя рукі, сагнутыя на ўзроўні грудзей, «кісць у кісць». Свабодныя рукі адводзяць у бакі і не злучаюць іх. Танец зафіксаваны ў Смаргонскім, Ашмянскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.