АЛЯКСЕЙГалоўная »
АЛЯКСЕЙ — прысвятак у народным календары (адзначаўся 17 сакавіка старога стылю). У гэты цёплы веснавы дзень (таму называлі яшчэ Аляксей цёплы, веснавы) чакалі прылёту буслоў, у некаторых рэгіёнах пачыналі сеяць лён, авёс («Аляксей сохі чэша, хамуты строе»). У прырэчных вёсках Аляксей лічыўся днём рыбалова, калі дазвалялася рамантаваць сеткі («Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць»). Бортнікі на Аляксея падглядалі пчол: «На цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою». |