Нядзеля, 05.05.2024, 23:01

АНДРЭЙ

Галоўная »
АНДРЭЙ — прысвятак народнага календара, які адзначаўся 30 лістапада сторога стылю (хрысціянскае свята апостала Андрэя Первазванага). Адметнае варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна варажылі на суджанага).

Акрамя агульных форм варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення і г. д.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насенне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі або ў пасцелі і прыгаворвалі: «Святы Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, з кім буду век каратаць» (калі кінутае ў агародзе насенне вясной добра прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб). Каб жаданні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень стараліся вытрымліваць пост і пазбягалі размоў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.