Нядзеля, 05.05.2024, 15:46

АНІКІЕВІЧ Кірыла Цімафеевіч

Галоўная »
АНІКІЕВІЧ Кірыла Цімафеевіч — беларускі краязнавец, этнограф і археолаг 2-й паловы 19 — пачатку 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю.

Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у Магілёўскай і Віцебскай губерніях. Вывучаў побыт беларускіх сялян, запісваў фальклор, вёў археалагічныя раскопкі, быў пастаянным карэспандэнтам Е.Р.Раманава ў час яго работы над «Беларускім зборнікам».

Асноўная праца «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), ідэйную накіраванасць якой вызначаюць словы эпіграфа «Хто не хоча ведаць сваёй айчыны, той не заслугоўвае называцца яе сынам». У гэтым даследаванні даў геаграфічную, гістарычную, эканамічную і этнаграфічную (этнаграфічныя матэрыялы складаюць 3-ці раздзел) характарыстыку Сенненшчыны, прывёў звесткі пра колькасць насельніцтва павета паводле саслоўнага складу, веравызнання і нацыянальнай прыналежнасці, сцісла ахарактарызаваў жыллё, адзенне, сямейнае і грамадскае жыццё сялян, больш падрабязна разгледзеў заняткі і стан эканомікі сельскага насельніцтва павета. Прыхільна ставіўся да народа, выхад з цяжкага становішча бачыў у павышэнні яго адукацыі і правядзенні зямельных рэформ у рамках існаваўшага ладу. Асаблівасць працы ў паказе ўсіх аспектаў побыту і культуры народа ў развіцці, з характарыстыкай тых змен, што адбываліся ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.