Нядзеля, 05.05.2024, 19:28

АНІМЕЛЕ Мікалай

Галоўная »
АНІМЕЛЕ Мікалай — беларускі этнограф сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губерні. Сабраныя ім матэрыялы па праграме Рускага геаграфічнага таварыства склалі большую частку працы «Побыт беларускіх сялян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). Пераважнае месца ў ёй займаюць матэрыялы пра духоўную культуру: абрады і звычаі сямейнага (хрэсьбіны, вяселле, хаўтуры) і грамадскага (каляндарныя святы і абрады, талака) жыцця сялян Віцебскай губерні. Найбольш падрабязна апісаны парадак уступлення ў шлюб і вясельныя абрады. Прыведзены і звесткі пра жыллё, хатняе начынне, гаспадарчыя пабудовы, адзенне, ежу, прылады працы селяніна. Пры апісанні сямейных абрадаў і вытворчых заняткаў падкрэсліваў сацыяльную і маёмасную дыфэрэнцыяцыю сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. Прыхільна ставіўся да селяніна, высока ацэньваў яго працавітасць, маральныя і творчыя якасці. У працы змешчаны таксама прымаўкі, песні, паданні.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.