Пятніца, 19.04.2024, 20:28

«АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ», «Повесть временных лет»

Галоўная »
«АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ», «Повесть временных лет» — помнік усходнеславянскага летапісання. Складзена ў пачатку 12 ст., верагодна, манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Збераглася ў розных летапісных зводах (Лаўрэнцьеўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс і інш.), у скарочанай рэдакцыі — у шматлікіх гістарычных зборніках і хранаграфічных кампіляцыях. Асноўны змест твора — палітычная гісторыя ўсходніх славян, Кіеўскай дзяржавы, якая пададзена на шырокім міжнародным фоне ў сувязі з гісторыяй суседніх краін і народаў.

Ва ўступнай, недатаванай частцы, напісанай у форме гістарычнай аповесці пра далёкае мінулае Русі, гаворыцца пра паходжанне славян, рассяленне ўсходне-славянскіх плямёнаў з іх прарадзімы (паводле летапісца, знаходзілася ў раёне р.Дунай): паміж Прыпяццю і Заходняю Дзвіною аселі дрыгавічы, па Сожы і яго прытоках — радзімічы, у Вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны і Волгі — крывічы і інш. Апісваецца іх лад жыцця, некаторыя асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кожнае племя ці саюз плямён мелі свае палітычныя аб'яднанні — княжанні, свае традыцыі і звычаі, якія да прыняцця хрысціянства, як сцвярджаецца ў «Аповесці», былі даволі грубыя, варварскія.

Усходнія славяне спальвалі нябожчыкаў, ладзілі гульбішчы і танцы, спявалі «д'ябальскія» песні, выкрадалі дзяўчат. Яны верылі ў розных язычніцкіх божастваў і дэманаў, рабілі капішчы, ставілі ідалы, пакланяліся ім і прыносілі ахвяры. Першым сярод божастваў лічыўся Пярун, уладар неба, бог грому і маланкі. Вялікай пашанай карысталіся жрацы (валхвы) і чараўнікі.

Цікавая звестка пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, які, паводле слоў летапісца, нарадзіўся ад «валхавання» і ў «сарочцы», якую заўсёды насіў на сабе. Крыніцай для ранняй гісторыі славян былі эпічныя легенды і гістарычныя паданні. У датаванай частцы «Аповесці» ў храналагічнай паслядоўнасці і ў пагадовай форме выкладзена гісторыя Русі ад 852 г. («B лето 6360...») і да 1110 г. уключна, праўдзіва адлюстравана эпоха гераічнай барацьбы ўсходніх славян за сваю свабоду і незалежнасць, за палітынае аб'яднанне дзяржавы.

Грунтоўна апісаны перыяд княжання Уладзіміра Святаславіча і 2-я палова 11 ст., калі жыў і працаваў Нестар-летапісец.

Значнае месца займаюць звесткі па гісторыі рускай царквы, падрабязна апісана гісторыя хрышчэння Русі. Літаратурнымі крыніцамі для аўтара зводу паслужылі папярэднія кіеўскія і візантыйскія хронікі, жыціі і дакументальныя матэрыялы, а таксама Біблія.

Багатая зместам і арыгінальная па форме «Аповесць» — каштоўная крыніца пазнання жыцця продкаў рускага, беларускага і ўкраінскага народаў. Яна садзейнічала далейшаму развіццю летапісання на ўсходне-славянскіх землях, паслужыла асновай многіх летапісных зводаў і гістарычных кампіляцый.

Летапіс змяшчае унікальныя звесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Кіеўскай Русі, асабліва Полацкага княства. Толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя 10 ст. Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Падрабязна выкладзена гісторыя жыцця і дзейнасці князя Усяслава Брачыславіча, які апеты ў «Слове пра паход Ігаравы» як агульнарускі герой. У «Аповесці» прыведзены самыя раннія звесткі пра Полацк, Мінск, Тураў, Пінск, Бярэсце, Друцк і іншыя бел. гарады. На землях Беларусі была вядома ў эпоху феадальнай раздробленасці, бытавала ў складзе розных летапісных зводаў. Ускосна паўплывала на гістарычную канцэпцыю і жанравую форму першага беларускага зводу. Сюжэты і вобразы «Аповесці» выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці пісьменнікі і мастакі ўсходне-славянскіх народаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.