Субота, 04.05.2024, 11:54

АРХЕАГРАФІЧНЫ ЗБОРНІК ДАКУМЕНТАЎ

Галоўная »
АРХЕАГРАФІЧНЫ ЗБОРНІК ДАКУМЕНТАЎ, «Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа» — серыйнае выданне дакументаў па гісторыі гаспадаркі, палітычнага ладу, суда, права і царквы Беларусі і Літвы 15 — 19 ст. Выйшла 14 т. (1867 — 1904).

У выданні ўдзельнічалі П.А.Гільтэбрант, Дз.I.Даўгяла, Ф.М.Дабранскі, Ю.Ф.Крачкоўскі і інш. Змешчана шмат матэрыялаў пра матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, у тым ліку пра гаспадарча-вытворчую дзейнасць, копныя суды, звычаёвае права, адзенне, жыллё, ежу, рамёствы, абрады, звычаі, сямейны і грамадскі побыт. Шмат царкоўных актаў. Ёсць дакументы па гісторыі Магілёва («Записки игумена Ореста»), Смаленска, пра барацьбу працоўных супраць феадалаў і інш.

Частка дакументаў надрукавана на мове арыгінала (беларускай, польскай, лацінскай), частка ў перакладзе на рускую мову, невялікая колькасць на нямецкай, французскай, італьянскай мовах. У 1905 г. I.Я.Спрогіс склаў і выдаў падрабязны алфавітны паказальнік да т. 1 — 13.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.