Субота, 04.05.2024, 17:19

АСОЧНІКІ

Галоўная »
АСОЧНІКІ — сяляне-слугі, галоўным абавязкам якіх была ахова пушчаў вялікага князя ці буйных феадалаў, нагляд за звярынымі пераходамі і оступамі, падрыхтоўка і ўдзел у паляванні, нарыхтоўка для панскага двара пэўнай колькасці дзічыны. Вядомы з 14 ст. Жылі каля пушчаў у асобных вёсках і на хутарах, вызваляліся ад паншчыны і грашовых падаткаў, аднак удзельнічалі ў ваенных паходах. За службу атрымоўвалі 2 валокі зямлі, якія не абкладваліся падаткамі. З заняпадам паляўніцтва, масавай высечкай лесу, развіццём лясных промыслаў і фальварковай гаспадаркі эканамічнае становішча асочнікаў пагоршала. Колькасць іх скарацілася, зямельны надзел зменшыўся спачатку да 1, а паводле «Ардынацыі каралеўскіх пушчаў» 1641 г. да 0,5 валокі.

У 18 ст. змяніліся абавязкі асочнікаў: іх паступова пераводзілі на чынш, за зямельны надзел яны павінны былі выплачваць дзякло (прадуктовы падатак), акрамя аховы лясоў, рамантавалі дарогі і масты ў пушчах, перавозілі пошту, выраблялі і здавалі вугаль, дзёгаць.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.