Пятніца, 03.05.2024, 05:58

АЎДАКЕЯ

Галоўная »
АЎДАКЕЯ — прысвятак у народным календары, які часам лічылі першым днём вясны (1 сакавіка старога стылю). Называлі таксама Аўдакей, Яўдока. Царква прымеркавала да яго дзень хрысціянскай пакутніцы Еўдакіі. Меў некаторыя правілы, якія датычыліся ў асноўным жанчын — забаранялася прасці, дазвалялася толькі сукаць гатовыя ніткі, рэзаць што-небудзь можна было толькі авечымі нажніцамі. З дня Аўдакеі ў некаторых мясцовасцях пачыналі гуканне вясны. Стан прыроды ў гэты дзень (сыход снегу, галалёд) адлюстраваны ў прымаўцы «на Яўдоку голы бокі». З днём Аўдакеі былі звязаны шматлікія метэаралагічныя і гаспадарчыя прыкметы: калі на Аўдакею вол нап'ецца з-пад страхі, то вясна будзе цёплая; цёплы дзень Аўдакеі абяцаў удалы сенакос, дажджлівы — ураджай жыта, марозны — пагражаў памарозіць грэчку ў час цвіцення, завіруха ў дзень Аўдакеі — увесь год чакаўся халодны і неўраджайны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.