Панядзелак, 29.04.2024, 04:57

БАБКІ

Галоўная »
БАБКІ — спосаб сушкі снапоў у полі. Ужываўся пераважна для сушкі зжатага жыта, радзей пшаніцы. Звычайна бабкі ставілі з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа з чатырох бакоў пад нахілам прыстаўлялі па аднаму снапу, потым у прамежкі паміж імі — яшчэ чатыры снапы, апошнім — дзесятым — накрывалі бабкі. Сцяблы з калоссем гэтага снапа заломвалі каля перавясла, каб атрымалася «веер-шапка». Яна засцерагала астатнія снапы ад дажджу і мацавала бабкі. У добрае надвор'е «шапку» здымалі, каб зерне ў снапах высыхала хутчэй.

бабкі
Бабкі

У паўднёва-заходніх і заходніх паветах Беларусі (Брэсцкім, Кобрынскім, Пружанскім, Ваўкавыскім, Лідскім, Ашмянскім), у некаторых цэнтральных і паўднёвых паветах Мінскай губерні (Койданаўскім, Бабруйскім, Слуцкім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Пінскім, Мазырскім і інш.) бабкі называлі мэндлікамі, мэндлямі. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі (у Клімавіцкім, Аршанскім, Чэрыкаўскім, Гомельскім, Чавускім, Горацкім і інш. паветах) бабкі часам называлі дзесяткі, стаякі, стаўкі. У паўночных паветах, дзе клімат больш вільготны, часам ставілі меншыя бабкі (з 6 снапоў), каб зерне ў калоссі і салома ў снапах прасыхалі хутчэй.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.