БАРЖАГалоўная »
БАРЖА (франц. barge) — несамаходнае пласкадоннае грузавое судна без аснасткі з невялікай асадкай. Перацягвалася буксірам. На Беларусі з'явілася ў канцы 19 ст. і ў 20 ст. стала асноўным тыпам рачнога грузавога транспарту (паступова драўляныя судны заменены металічнымі).
У наш час баржы пераважна сухагрузавыя (самаходныя і несамаходныя) грузападымальнасцю 100 — 700 т выкарыстоўваюцца на ўсіх буйных рэках рэспублікі.
|