Аўторак, 30.04.2024, 00:57

БЕРАСЦЯНЫЯ ВЫРАБЫ

Галоўная »
БЕРАСЦЯНЫЯ ВЫРАБЫ — рэчы утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння, зробленыя з бяросты.

берасцяныя вырабы: табакерка
Берасцяныя вырабы: табакерка

Бяросту (бярозавую кару) абдзіралі вясной, калі яна лёгка аддзялялася ад ствала, скруткамі ці стужкамі (па спіралі вакол камля) і высушвалі. Здаўна яе выкарыстоўвалі для самых розных патрэб: на ёй пісалі (берасцяныя граматы), для засцярогі сцен ад вільгаці яе пракладвалі паміж падмуркам і зрубам, з яе выраблялі розныя рэчы хатняга ўжытку. Сшываючы кавалкі бяросты гнуткімі карэньчыкамі ці скуранымі стужкамі, рабілі посуд для сыпкіх рэчываў (карабы, кашалі, сявенькі), берасцянкі для хавання мёду, круп, прыпраў. З берасцяных стужак плялі вярэнькі для пераносу прадуктаў (Палессе), заплечныя кашалі для збору грыбоў і ягад (Цэнтральная Беларусь), імі для трываласці апляталі гліняны посуд (гл. Берасцень).

Дробныя рэчы (табакеркі, сальнічкі) звычайна рабілі з некалькіх слаёў бяросты (кожны наступны слой з зубчатымі краямі быў вузейшым за папярэднія, і сценкі вырабу набывалі пукатую, суцэльна аздобленую паверхню). На зробленыя з дошчачак ці кардону шкатулкі, куфэркі, ігольнікі, партсігары наклейвалі слой бяросты з прарэзаным скразным раслінным узорам, пад які часам падкладвалі фальгу (такімі вырабамі славіліся майстры Магілёва). З бяросты рабілі таксама пастухоўскія трубы.

У наш час берасцяныя вырабы выйшлі з ужытку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.