«БЕС»Галоўная »
«БЕС» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконваўся парамі, якія, узяўшыся за рукі, рабілі 4 крокі з высокімі падскокамі ў правы бок, потым 4 — у левы, пасля чаго кружыліся полькай-вальсам. Выканаўцы прыпявалі: «Каля лесу бачу беса ў чырвоных сапагах». Зафіксаваны ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. |