«БЕЖАНЬКА»Галоўная »
«БЕЖАНЬКА» — гарадскі бытавы танец. Лакальная назва «Бежанка». Выконваецца парамі, удзельнікі бяруцца накрыж рукамі і хутка перабягаюць уперад, потым, павярнуўшыся, — назад. Другая фігура «бежанькі» — вярчэнне пap у польцы-вальсе (у некаторых рэгіёнах бытуе як самастойны танец — «полька-бежанька»). Танец зафіксаваны ў Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці, Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці. |