БРАДАНГалоўная »
БРАДАН — традыцыйная рыбалоўная снасць, падобная на волак; сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў (дзедаў) і планкі (біла), якой рухома злучаліся паміж сабой канцы шастоў. Лакальная назва браданік.
Брадан
Ад мяшка адыходзілі 2 вяровачкі, якія сваім паторгваннем падавалі сігнал аб злоўленай рыбе. Браданом лавілі рыбу ўдваіх з адной лодкі, плывучы па цячэнню ракі. Месцамі брадан выкарыстоўвалі для лоўлі рыбы ўброд. Былі распаўсюджаны на Палессі. |