БРЫНДАГалоўная »
БРЫНДА — прылада для рыхлення воўны: палка даўжынёй каля 70 см, на якую нацягвалі струну з авечай кішкі. Лакальная назва струна.
Брында
Воўну клалі на рашотку з лучыны, падвешаную пад брындай, па струне білі драўляным або жалезным байком, яна хісталася і разрыхляла воўну. Была пашырана ў мясцовасцях, суседніх з Расіяй. |