Серада, 15.05.2024, 12:27

БУДА-КАШАЛЁЎСКАЯ КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ імя Я.Я.Майсеенкі

Галоўная »
Буда-КашалёваБУДА-КАШАЛЁЎСКАЯ КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ імя Я.Я.Майсеенкі заснавана ў г.Буда-Кашалёва ў 1999 г. рашэннем Буда-Кашалёўскага выканкома пасля правядзення ў раёне 1-га Міжнароднага славянскага пленэра імя Я.Я.Майсеенкі, у якім прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны. Галерэя адкрыта ддя наведвальнікаў 25.08.2007 г. Дырэктар В.М.Новікава.

Асноўны фонд (2008) налічвае 246 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 172 адзінкі. Дзейнічае 1 выставачная зала плошчаю 232 м².

У галерэі экспануецца эцюд, напісаны Я.Я.Майсеенкам у 1946 г. (адзіная з яго карцін на тэрыторыі Беларусі), а таксама палотны народнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ураджэнца Буда-Кашалёўскага раёна В.К.Цвіркі («Вечар»); вучняў Я.Я.Майсеенкі, мастака з Санкт-Пецярбурга Я.С.Барскага («У дарозе», «Родныя мясціны майго настаўніка Я.Я.Майсеенкі», «Пад мірным небам», «Чапаеўцы»), старшыні Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Р.Я.Ландарскага («Нацюрморт з васількамі», «Залатая восень», «Цішыня»), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі М.К.Казакевіча («Першы снег», «Восень», «Бабіна лета»).

Праводзіліся выстаўкі: перасоўная жывапісу, графікі і скульптуры; прысвечаная 70-годдзю стварэння Гомельскай вобласці; палотнаў «Класіка і авангард», а таксама фотавыстаўка работ М.М.Васіленкі. У галерэі праходзяць урокі па гісторыі мастацтва, дэманструюцца слайды і фільмы ў мультымедыйнай зале. Дзейнічаюць фотагурток і мастацкі клас.

Адрас: 247355, г.Буда-Кашалёва, вул.Камсамольская, 4
Тэл.: +375-2336-215-08; +375-2336-231-98
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.