БЫСТРЫЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЫСТРЫЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Быстрыца Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў канцы 20 ст. з сілікатнай цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным з заломам дахам. Франтальны фасад прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам з паўкруглай люкарнай над ім. Вуглы аб'ёму крапаваны лапаткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|