ДОЦІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІГалоўная »
ДОЦІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ размяшчаецца ў вёсцы Доцішкі Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1997 г. з цэглы, асвячоны 17.11.2002 г.
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны трапецападобным у плане аб'ёмам пад двухсхільным пакрыццём. Вуглавая частка фасада фланкіравана дзвюмя дыяганальна разгорнутымі пілонамі, перамычка паміж якімі завершана высокім крыжом. Плоскасныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|