Пятніца, 26.04.2024, 22:29

ДОКШЫЦЫ

Галоўная »
ДОКШЫЦЫгорад, цэнтр раёна, у вярхоўі р.Бярэзіна. За 200 км ад Віцебска, аўтадарогамі злучаны з Глыбокім, Вілейкай, Лепелем, Бягомлем.

Докшыцы
Герб Докшыц

Упершыню ўпамінаецца ў 1407 г. як мястэчка ў Віленскім ваяводстве ВКЛ. Спаленыя ў Паўночную вайну 1700-1721 гг., у пажарах знішчаныя даўнія помнікі архітэктуры. У 1795 г. атрымалі герб. На пачатку XX ст. папулярнасць набыла Докшыцкая батлейка Патупчыка (лялечны тэатр паказваў прадстаўленні пры ігры на скрыпцы і пры тлумачэнні вядучага; сярод персанажаў былі сяляне, памешчыкі, земскія, ураднікі, карчмары і інш., што ўзмацняла мясцовы каларыт і было, на думку даследчыкаў, «жывой газетай»).

Докшыцы
Троіцкі касцёл

У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы. 3 1940-га горад. У нямецка-фашысцкую акупацыю горад і ваколіцы страцілі каля 5 тысяч насельнікаў.

Докшыцы
Пакроўская царква

Ёсць прадпрыемствы харчовай прамысловасці. 3 помнікаў архітэктуры – царква XIX ст. у псеўдарускім стылі, помнік Вызвалення.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.