“ДОЖДЖЫК”Галоўная »
"ДОЖДЖЫК" – традыцыйны танец. Асноўны ход – просты ці пераменны крок з прытупам ці прыстаўленнем нагі. На Гродзеншчыне дзяўчаты танцавалі ўзняўшы ўверх правую руку з хустачкай, махалі ёй у такт музыкі ці патрэсвалі ўзнятымі над галавой рукамі; на Гомельшчыне салістка ў цэнтры круга танцавала з хустачкай і прыпявала:
Дождж ідзе, дождж ідзе, Да яшчэ будзе. А дзе мой мілёначак Начаваць будзе?
Аўтар: Ю.М.Чурко Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
|