Панядзелак, 02.10.2023, 10:15

ДРУЦК

Галоўная »
ДРУЦК – старажытны горад Полацкай зямлі. Узнік у вярхоўі р. Друць на волаку шляху «з варагаў у грэкі» (цяпер в.Друцк Талачынскага раёна). Упершыню ўпамінаецца пад 1092 г.

3 1-й паловы XII ст. цэнтр Друцкага княства. Найбольшага росквіту дасягнуў ў 1230–1240 гг. 3 XIII ст. у складзе ВКЛ. 3 XIV ст. існаваў Друцкі замак. Новы шлях з Вільні ў Маскву праз Талачын паскорыў заняпад горада. У канцы XV – пачатку XVI стст., відаць, згарэў пры аблозе і не аднавіўся.

Старажытны княжацкі род Друцкіх меў радаслоўную ад полацкага князя Рагвалода Барысавіча, які пасля паражэння ў 1161 г. у барацьбе за полацкі пасад замацаваў за сабой Друцкае княства. Пазней гэты род падзяліўся на некалькі ліній (сярод іх былі і браты Глінскія, якія прымалі ўдзел у мецяжы 1508 г. супраць Радзівілаў і іншых, адстойваючы самастойнасць ВКЛ).

У гісторыі культуры вядомае Друцкае Евангелле – рукапісны помнік XIV ст. (зберагаецца ў бібліятэцы Новасібірскага аддзялення АН Расіі).

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [191]
Адукацыя [35]
Спорт [1335]
Здарэнні [422]
Грамадства [432]
Эканоміка [32]
Транспарт [134]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.