Нядзеля, 19.05.2024, 03:36

ДУБІЦЕЛЬ

Галоўная »
ДУБІЦЕЛЬ – рэчыва для дублення скур і аўчын. Дубіцелі бываюць раслінныя і мінеральныя (квасцы). Раслінныя вядомы са старажытных часоў. У якасці іх звычайна выкарыстоўвалі кару дуба, елкі, сасны, лазы, вярбы і інш. дрэў.

Высушаную кару здрабнялі і секлі сякерай, секачом, таўклі таўкачом у ступе. У мястэчках і гарадах бытаваў і механізаваны спосаб драблення дубіцеля — у ступах пры вадзяных млынах, ветраках, з дапамогай коннай цягі. У 1-й палове 20 ст. раслінныя дубіцелі амаль выйшлі з ужытку. Мінеральныя дубіцелі вядомы з пачатку 19 ст., шырока выкарыстоўваюцца з пачатку 20 ст.

Аўтар: Н.І.Буракоўская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.