Пятніца, 26.04.2024, 05:20

ДУДА

Галоўная »
ДУДА – народны духавы язычковы музычны інструмент. Ён складаўся са скуранога меху з маленькай трубачкай – «соскай» («дудачка», «сапль», «посмак») для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі («перабор» з 7 адтулінамі для выканання мелодыі і 1–2 бурдонныя трубкі – «гукі»). Мае пішчык (канструкцыйная дэталь у дудзе, жалейцы, кларнеце, гармоніку, ражку, трубе) з адзінарным язычком з трысцінкі ці гусінага альбо індычага пер'я. Пры ігры дудар надзімае мех, націскае яго локцем левай рукі, паветра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Гучанне моцнае і рэзкае.

дуда
Дуда

На Беларусі дуда вядомая з XVI ст., была пашыраная на землях Віцебшчыны, Віленшчыны, паўночна-заходніх і ўсходніх паветаў Мінскай губерні. Дуда–«весялуха» мела шырокае выкарыстанне пры танцах, песнях, прыпеўках на сямейных і каляндарных святах, ігрышчах, кірмашах, а таксама ў ансамблі са скрыпкай ды цымбаламі. Як сведчаць музыказнаўцы, апошні раз дуда як старадаўні музычны інструмент гучала ў 1951 г. у Полацку.

Зараз дуда зноў становіцца абявязковым інструментам народных ансамбляў. Той, хто ўмела іграў на дудзе, меў пашанотнае найменне дудара. Яны, сапраўды, былі з людзей, якія ўмелі падвесяліць самых маркотных, усім стварыць добры настрой, за што іх паважалі. Заадно яны і маглі падзарабіць сваім талентам: іх наймалі багатыя людзі на розныя вечарыны, кірмашы, у корчмы. Зусім не выпадкова беларускі паэт Алесь Дайлідовіч (1904-1946 гг.) палічыў патрэбным для подпісу пад сваімі публікацыямі ўзяць, апроч іншых (Тодар Глыбінны), асноўны псеўданім – Дудар.

У 1960-я гады быў створаны беларускі сцэнічны танец «Дударыкі», пры выкананні якога праяўляліся вынаходлівасць, дасціпнасць, здольнасць абудзіць у чалавечай душы ўзнёслыя пачуцці. Яшчэ значна раней, нават да нашай эры, на землях беларускіх існавала дудка (пасвісцёл, свірасцелка, сапёлка, свісціл, жалейка, шасцяруха, гуслі, пішчэлка) – музычны інструмент тыпу падоўжанай флейты. Раней узору «Дударыкаў» быў створаны традыцыйны танец «Дудачка».

Аўтар:
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.