ДЫШАЛЬ – 1) жэрдка, нерухома замацаваная адным канцом да пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. Лакальная назва дышла. Служыць для злучэння транспартнага сродку з цяглавай сілай і паварочваецца разам з пярэднім ходам (воссю).
2) Частка сахі двухгаловай або двухконнай запрэжкі. У больш позні час дышалем пачалі называць і градзіль плуга, да пярэдняга канца якога прымацоўваецца
ворчык.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.