"ДЖЫГУН” – традыцыйны танец. Лакальная назва "Джагунец". Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Танцавалі сола, скачучы праз 2 палкі, пакладзеныя накрыж, з прыпеўкамі.
Сустракаліся і сольныя імправізаваныя варыянты "Джыгуна". Зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці.
Аўтар: Ю.М.Чурко
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.