ДЗІЦЯЧАЯ САРОЧКА – народная назва плоднага пузыра, які (у выглядзе тонкай плёўкі) часам аставаўся ў новароджаных на галоўцы.
Дзіцячая сарочка лічылася знакам шчасця і дабрабыту. Яе захоўвалі як талісман. Пра людзей, якім вельмі шанцуе ў жыцці, кажуць: нарадзіўся ў сарочцы. Адгалоскі гэтай прыкметы сустракаюцца і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.