ДЗЯРУГА,
радзюшка – посцілка з грубай ільняной пражы, вытканая ў 4 ніты і сшытая ў 2 полкі. У паўночна-ўсходніх, усходніх і паўднёвых раёнах Беларусі вядома дзяруга, пашытая ў вяглядзе мяшка (2 дзяругі сшывалі з трох бакоў).
Такая дзяруга была даволі цёплай служыла коўдрай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.