Пятніца, 26.04.2024, 08:42

ГРУЗІЛА

Галоўная »
ГРУЗІЛА – частка рыбалоўнай прылады, што прымацоўваецца да ніжняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд, каб апусціць іх да дна вадаёма. Лакальныя назвы кулька, балюк. Робіцца з гліны, камення, металу.

грузіла
Грузіла з каменя, аплеценага лыкам

грузіла
Гліняныя грузілы. Пачатак 20 ст.

У 2-й палове 19 – пачатку 20 ст. пры лоўлі рыбы невадамі шырока ўжываліся грузілы з керамікі і камення, у рыбалоўстве сеткамі камяні апляталі лыкам, загортвалі ў анучы. Гліняныя грузілы вырабляліся ганчарамі звычайна для ўласных патрэб і на заказ. Мелі бочкападобную або цыліндрычную форму з адтулінай унутры для працягвання вяроўкі. Ляпілі таксама авальныя грузілы з ледзь выпуклымі бакамі накшталт драніка. Зрэдку аздаблялі контррэльефным узорам, які адначасова паказваў прыналежнасць снасці таму або іншаму рыбаку. У наш час ужываюцца разнастайныя па форме і вазе алавяныя, свінцовыя і іншыя грузілы, што вырабляюцца рознымі прадпрыемствамі, а таксама аматарамі – рыбаловамі на ўласныя патрэбы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.