Субота, 04.05.2024, 17:15

КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Н.ДРОБАВА

Галоўная »
КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Н.ДРОБАВА ў г.п.Акцябрскі. Заснавана па ініцыятыве Акцябрскага райвыканкама як карцінная галерэя. Адкрыта для наведвальнікаў 06.11.1990 г. У 1995 у сувязі з ліквідацыяй галерэі і Музея народнай славы рэарганізавана ў Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна. У 2005 г. паводле рашэння Акцябрскага райвыканкама галерэя выведзена са складу цэнтра з сучаснай назвай. Галерэяй кіравалі С.А.Кавалёва, Т.А.Семака, А.Ф.Фгарбар. З 2006 г. дырэктар Н.В.Заброцкая.

Агульная экспазіцыйна-выставачная плошча галерэі 127 м², плошча пастаяннай экспазіцыі 42 м². Асноўны фонд (2008) налічвае 166 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 91 адзінку.

У фондзе калекцыі жывапісных работ Л.Дробава, графікі, скульптуры, фотаздымкаў фотакарэспандэнта газеты «Звязда» Я.Пясецкага і інш. Першыя экспазіцыі прадстаўлены творамі беларускага мастака, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна г.п.Акцябрскі Л.Дробава.

Галерэя мае 3 выставачныя залы. Дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Л.Дробава. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы мастака, дакументы, навуковыя працы і інш.

Сярод арганізаваных выставак: пейзажаў мастакоў Гомельскай вобласці «Прасторы роднай зямлі» (з фондаў галерэі), жывапісу і габеленаў «Знакі і фарбы роднай зямлі» А.Кірылавай з Бабруйска, пейзажа «Родныя матывы» В.Калмыкова з Светлагорска, «Лялькі з бабулінага куфэрка» ў межах фестываляў фальклорнага мастацтва «Берагіня» і дзіцячай творчасці «Колеры вясёлкі» і інш. Супрацоўнікі галерэі праводзяць лекцыі для навучэнцаў школ і студэнтаў, арганізоўваюць конкурсныя і гульнёвыя праграмы для дзяцей.

Адрас: 247319, гп.Акцябрскі, вул.Фрунзе, 9
Тэл.: +375-2357-214-82
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.