КАРЭТНІКІ – рамеснікі, майстры па вырабе карэтаў ды іншых тыпаў конных экіпажаў. Упамінаюцца ў дакументах з XVI ст. у складзе замкавых рамеснікаў. У XVII – XVIII стст. стваралі свае цэхі, куды ўваходзілі звычайна разам з рамеснікамі сумежных прафесіяў – сталярамі,
калёснікамі (стальмахамі), цеслярамі, рымарамі ды інш.